Фота птушак у самалёце зрабіў адзін з пасажыраў, які сядзеў побач з сокаламі прынца. Ён распавёў, што паміж крэслаў былі пракладзеныя спецыяльныя дошкі для зручнасці птушак. Сокалы ляцелі на павадках-ланцужках і ў спецыяльных шапачках, якія цалкам закрываюць вочы.

Сітуацыя можа падацца дзіўнай, але на самой справе для Блізкага Усходу сокалы ў самалёце не з’яўляюцца нечым вельмі незвычайным. У сацсетках, да прыкладу, ёсць падобнае фота чатырохгадовай даўнасці. Уся справа ў тым, што ў Саудаўскай Аравіі сакалінае паляванне – папулярны і прэстыжнs занятак. Кошт некаторых птушак перавышае 100 тысяч долараў. Мабыць таму гаспадары птушак не скупяцца для іх на асобныя месцы ў самалёце.

Часам на борце самалёта можна сустрэць і іншых цікавых жывёл. Да прыкладу, амерыканец, які пакутуе ад аэрофобіі, заўсёды бярэ з сабой на борт качара Даніэла, якому афіцыйна дазволілі лятаць у салоне самалёта.