Начальнікам аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама прызначылі Андрэя Форыся. Новага кіраўніка асабістаму складу аддзела ва ўрачыстай абстаноўцы прадставіў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі.

Андрэй Форысь нарадзіўся ў 1977 годзе ў Лідзе. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы,  Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.

Служыць пачынаў  у 1998 годзе ў УУС Гродзенскага аблвыканкама старэйшым оперупаўнаважаным групы па барацьбе з злачыннасцю ў сферах прыватызацыі, знешнеэканамічнай дзейнасці і структурах рынкавай эканомікі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю. З тых часоў яго паслужны спіс папаўняўся рознымі пасадамі, у тым ліку і кіруючымі.

З 2013 года служыў на пасадзе начальніка аддзела па абароне дзяржаўных сакрэтаў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Ад 26 студзеня Андрэя Форыся прызначылі начальнікам аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама.