Паводле даных выдання In Touch, Брэд выказаў згоду фінансава падтрымліваць дзяцей, аднак прызнаўся, што хоча гэта рабіць без пасярэдніцтва Анджэліны, г. зн. мужчына мае намер пералічваць грошы адразу ў траст.

Блізкія да пары крыніцы таксама паведамілі, што Джалі настроеная завяршыць працэс разводу на працягу 90 дзен, аднак гэта ўяўляецца малаімаверным, калі ўлічыць усе патрабаванні, якія яна выстаўляе ў адрас бацькі сваіх дзяцей.

Адным з найбольш вострых пытанняў у бягучым шлюбаразводным працэсе з’яўляецца апека над дзецьмі. Джалі мае намер дамагчыся адзінаасобнай апекі над шасцю дзецьмі, а Піт настойвае на сумеснай.

“Наша ніва”.