Паміж супрацоўнікамі рэдакцыі прынята частаваць адзін аднаго: з’яўляюцца то пірог, то цукаты, зробленыя з гарбуза, то шакаладка. Так раніцай стыльрэдактар Марыя Бераснева прапанавала ўсім папіць чайку з лімончыкам, які парэзала на талерку.

Як падалося многім, нічога дзіўнага і незвычайнага не было ў ім, акрамя таго, што з аднаго боку быў зеленаваты. Адна заўвага заахвоціла супрацоўнікаў узяцца за кубкі, каб папіць чаю; іншыя елі лімоны без цукру і нават не моршчыліся.

– Гэта ж у мяне такі лімон вырас, ніякіх шкодных рэчываў у ім няма, – прапанавала Марыя Браніславаўна. – Плод – самы вялікі з тых, што вырас,  заважыў 320 грамаў.

А пасля распавяла, што ў яе ён расце ўжо шэсць гадоў. Два разы за гэты час плады прыносіў. З ранняй вясны да позняй восені ён знаходзіцца на вуліцы. Спачатку ставяць у цяпліцу, а як пацяплее – выносяць на сонца. Хай яго ветрык абвее, сонца аблашчыць. Праўда, трэба доўга чакаць – 7-9 месяцаў, – каб лімоны саспелі.

Фота Марыі Берасневай.

Фота Марыі Берасневай.

Фота Марыі Берасневай.

Фота Марыі Берасневай.

Фота Марыі Берасневай.

Фота Марыі Берасневай.

 – А які водар стаіць у кватэры, калі ён цвіце – гэта вам не перадаць! – працягвае гаспадыня лімона. – Карысны лімон не толькі пладамі, а і тым, што пакой, у якім стаіць дрэўца, пазбаўлены ўсялякіх мікраарганізмаў. Фітанцыды – лятучыя рэчывы, якія валодаюць антымікробным дзеяннем, – выдзяляюць не толькі кветкі, а і лісце, і ствол, і нават карані, якія знаходзяцца ў зямлі.

Як адзначылі рэдакцыйныя эксперты, што пакаштавалі плод, ён адрознівацца ад тых, што набываем у магазіне, смакам – не такі кіслы, а водару больш.

Нагадаем, што кілаграм лімонаў на рынку ў Маладзечне каштуе 2 рублі 99 капеек. Гэты ж вырашчаны з любоўю і адпаведным доглядам.