У суботу пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег.
У нядзелю ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём у асобных раёнах пройдзе невялікі снег.
На наступным тыдні чакаецца пахаладанне.
6 лютага кароткачасовы снег пройдзе пераважна па паўднёвай частцы краіны.
У аўторак і сераду чакаецца марознае, пераважна без ападкаў надвор’е.
Да канца першай дэкады лютага краіну чакаюць яшчэ больш моцныя маразы. Ноччу ад -13 да -20, пры праясненнях, асабліва па паўночным усходзе, ад -21 да -28; днём ад -5 да -10.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
4 лютага |
ад 0 да -6 |
ад -3 да -9 |
5 лютага |
ад 0 да -7 |
ад -3 да -10, у паўночных раёнах пры праясненнях будзе да -13 |
6 лютага |
тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -3 да -10, а ў паўночна-ўсходніх раёнах ад -11 да -16 |
|
7, 8 лютага |
ад -7 да -13, па паўночным усходзе будзе халадней ад -14 да -16. |
ад -10 да -17. Па паўночным усходзе будзе халадней, ноччу пры праясненнях ад -18 да -21. Толькі па паўднёвым захадзе тэмпература будзе крыху вышэй: там на працягу сутак чакаецца ад -5 да -10 |
Паводле “Нашай Нівы”.