У Беларусі 6 лютага будзе воблачна з праясненнямі, чакаецца снег.

Ноччу і раніцай у паўднёвых раёнах прагназуюць слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца ўсходні ўмераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 8 – 14 градусаў.

Ноччу пры праясненнях будзе 15 – 18 градусаў марозу.

БелТА.