Сутнасць гэтай гульні,  тлумачыць прадстаўнік МНС Марына Бінкевіч перабегчы дарогу як мага бліжэй перад транспартам, які рухаецца. Гэтая гульня папулярная па ўсёй Расіі і ўжо прыйшла ў Беларусь. Таму і кіроўцам трэба быць вельмі ўважлівымі, калі бачыце дзяцей каля дарогі і ўлічваць той факт, што яны могуць кінуцца бегчы проста пад колы».

Усё часцей здараюцца і суіцыды сярод дзяцей, канстатуе Марына Бінкевіч.

Паважаныя бацькі, праверце ўсе сацыяльныя сеткі. Вы чулі пра новыя «трэнды» моладзі  дзеці «купляюць» сваю смерць!

Пасля таго, як юны карыстальнік набывае гульнявое прыкладанне, за ім замацоўваецца чалавек, які сочыць за выкананнем заданняў, апошнім з якіх з’яўляецца суіцыд. Прадстаўнік МНС раіць звярнуць увагу на наступныя магчымыя прыкметы ўдзелу ў гэтай гульні:

1. Дзіця не высыпаецца, нават калі рана кладзецца спаць  прасачыце, ці спіць ён самым ранкам.

2. Малюе кітоў, матылькоў, адзінарогаў.

3. Знаходзіцца ў групах, якія змяшчаюць у назве наступнае: «Кіты плывуць уверх», «Пабудзі мяне ў 4.20», f57, f58, «Ціхідом», «Рына», «Няпока», «Мора кітоў», «50 дзён да майго…».

4. Зачыніў «Укантакце» доступ да падрабязнай інфармацыі, у перапісцы з сябрамі (на сваёй сцяне) ёсць фразы «пабудзі мяне ў 4.20», «я ў гульні». І зусім ужо страшна, калі на сцяне з’яўляюцца лічбы, пачынаючы ад 50 і менш.

У разгары  інфармацыйная суіцыдальная вайна супраць нашых дзяцей, рэзюмуе прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.