Пераможца беларускага адбору на “Еўрабачанне-2017” Navi выступіў учора ва ўкраінскай сталіцы падчас першага паўфіналу адбору на конкурс. “Еўрабачанне-2017” пройдзе ў маі ў Кіеве.

Navi праспявалі сваю песню, прысутныя віталі яе воклічам “Жыве Беларусь!”. Затым Navi паведамілі, што часткова пераклалі на беларускую мову хіт “1944”, з якім Джамала перамагла на “Еўрабачанні” ў мінулым годзе.

Navi выканалі песню па-беларуску, а Джамала, што была ў журы, праслязілася і горача падзякавала беларусам. “Мне дужа прыемна”, – сказала яна.

Зала вітала беларусаў авацыямі. Старшыня журы Канстанцін Меладзэ заявіў, што будзе ў маі галасаваць за беларусаў.