Конкурс для мясцовых уладаў гарадоў і юрыдычных асоб праводзіць таварыства “Экапартнёрства”.
“Экапартнёрства” прапануе грошы на ініцыятывы, якія дапамогуць знізіць выдаткі на энергаспажыванне, скараціць выкіды парніковых газаў, выкарыстоўваць узнаўляльныя крыніцы энергіі, адаптаваць клімат у гарадах і раёнах.
На мясцовыя ініцыятывы недзяржаўныя або некамерцыйныя арганізацыі атрымаюць ад “Экапартнёрства” ад сямі да дзесяці тысяч еўра.
Калі ж нешта прапануюць мясцовыя ўлады гарадоў і раёнаў, грант складзе ад 35 да 45 тысяч еўра.
З нашага рэгіёна апаўдзельнічаць у праекце могуць юрыдычныя асобы і мясцовыя ўлады з Вілейкі і Ашмянаў.