Пасля смяротнага выпадку на Маладзечаншчыне і ўскладненняў ад ін’екцый антыбіётыкаў мы звярнуліся да дактароў з пытаннем: “Ці можна самастойна рабіць уколы дома?”

Намеснік галоўнага доктара Смаргонскай бальніцы Сяргей Харужык патлумачыў, што ўколы неабходна рабіць толькі ў медыцынскай установе пад наглядам медыкаў.

Па яго словах, хвораму адразу ж з рэцэптамі на лекі выпісваюць накіраванне ў працэдурны кабінет. Так павінна быць заўсёды. 

Часта пытаюцца, ці можа зрабіць укол нехта з членаў сям’і, калі ён медык па адукацыі. Гэтае пытанне трэба абмеркаваць з доктарам, які прызначае лекі.

І ўсё ж прэпараты для дапамогі ў выпадку анафілактычнага шоку ёсць толькі ў медыцынскіх установах.