6 лютага месцамі пройдзе снег.

Ноччу і раніцай у паўднёвых раёнах прагназуюць слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра складзе ад мінус 4 на паўднёвым захадзе ўдзень да мінус 18 ўначы пры праясненнях.

У наступныя дні тэмпературы будуць зніжацца.

Уначы з аўторка на сераду мароз ўзмоцніцца.  А ў сераду-чацвер будзе да мінус 21-23.

Улічыце гэта пры планаванні паездак і актыўнасці на свежым паветры.