Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Днём 31 студзеня 9-месячную дзяўчынку з нязначнымі траўмамі ў гурбе пад вокнамі аднаго са шматпавярховых дамоў у Магілёве знайшлі прахожыя. На месца здарэння выехала следча-аператыўная група і брыгада «хуткай» дапамогі.

Высветлілі, што дзіця звалілася з акна кватэры, размешчанай на пятым паверсе, дзе жыла разам з бацькамі і бабуляй.

Нягледзячы на падзенне з такой вялікай вышыні, дзяўчынка цудам засталася жывая, яе шпіталізавалі ў Магілёўскую дзіцячую бальніцу, дзе аказалі неабходную меддапамогу.

Пры правядзенні праверкі ў кватэры знайшлі 48-гадовую п’яную бабулю дзяўчынкі, яе затрымалі па падазрэнні ў злачынстве. У дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанагаартыкулам «Замах на забойства заведама малалетняга».

«З падазраванай працуюць следчыя. Устанаўліваюць усе абставіны здарэння. Па крымінальнай справе прызначана правядзенне шэрагу экспертыз», – сказала Аксана Салянюк.

У Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу дзіця паступіла без сур’ёзных цялесных пашкоджанняў.

Дзяўчынцы аказаная неабходная дапамога. Яна да гэтага часу знаходзіцца ў шпіталі, але яе стан нармальны, жыццю нічога не пагражае.

БелТА.