Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 6 лютага з 7.50 раніцы на вялікім кальцы – выездзе з Маладзечна ў бок Мінска.
26-гадовы кіроўца ехаў у бок сталіцы на аўтамабілі Фіят.
Каля вялікага кальца кіроўца прытармазіў, каб прапусціць машыны, якія рухалі па кругавым скрыжаванні.
І раптам ззаду адчуў удар.
У яго машыну ўрэзаўся аўтамабіль Сітраен, якім кіравала 27-гадовая маладзечанка.
Яна патлумачыла супрацоўнікам ДАІ, што так атрымалася, бо яна выбрала не тую дыстанцыю і не паспела затармазіць, калі сама адчула “лёгкі та-дах”.
– Кіроўцу Сітраена аштрафавалі на месцы, – патлумачыў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.