Калі падыходзіш бліжэй да сажалкі, што знаходзіцца каля спіртзавода ў Маліноўшчыне, над вадой разносіцца гучнае кракатанне. І чарада качак пачынае адплываць ад берага, дзе яшчэ хвіліну таму яны грэлі свае бакі пад лютаўскім сонцам. 

Калі кінеш вокам на сажалку, здаецца, што качкі з усяго Маладзечанскага (а можа не толькі з Маладзечанскага) раёна, прыляцелі сюды зімаваць. А чым не зімоўка? Цёпленькая вадзічка, якая не замярзае, дазваляе адчуваць сябе камфортна нават у маразы.

Таму, калі вы не ведаеце, як правесці выхадныя, бярыце з сабой пад паху батон, і едзьце ў Маліноўшчыну, каб пакарміць гэтую птушыную армію.