У Вілейцы жыхарам горада прапануюць паўдзельнічаць у анкетаванні, каб ацаніць якасць паслуг ЖКГ. За неабыякаваць і цікавасць арганізатары анкетавання абяцаюць кожнаму ў падарунак кнігу “У планеты высокая тэмпература: хто вінаваты і што рабіць” ад таварыства “Экапартнёрства”. 

Ад 1 па 28 лютага ў Вілейскім раёне будуць вывучаць грамадскую думку пра якасць працы камунальных службаў.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету, якую можна спампаваць у суполцы “У кантакце” “Інфармацыйны цэнтр аб працы камунальных службаў” або ўзяць папяровы варыянт у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі вілейскага райвыканкама (кабінет 7), у Палацы культуры Вілейкі (кабінет 123) або ў вілейскім ЖКГ у спецыяліста па заявах.

Анкетаванне праводзіцца ў рамках праекта ЕС “Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай”. Вынікі анкетавання выкарыстаюць для распрацоўкі рэкамендацый Вілейскай ЖКГ.

Па словах спецыяліста інфацэнтра аб працы камунальных службаў Вольгі Шляпо, такая форма работы пакажа моцныя і слабыя бакі ва ўзаемадзеянні гараджан і прадпрыемстваў ЖКГ.

Па пытаннях удзелу ў анкетаванні можна звяртацца да Вольгі Шляпо па тэлефоне 8 (01771) 5-50-39, 8 (044) 7525883 і па электроннай пошце vileyka-dk@mail.ru.

Таксама пытанні можна задаць куратару праекта, спецыялісту па заявах вілейскага ЖКГ Людміле Саколкінай па тэлефонах 8 (01771) 2-18-66, 8 (029) 5743931.
Анкету, запоўненую ў электронным выглядзе, можна выслаць па электроннай пошце vileyka-dk@mail.ru або ў асабістыя паведамленні “У кантакце” Вользе Шляпо. Пасля вам раскажуць, дзе можна забраць кнігу ў падарунак.