У вілейскім райвыканкаме правядуць конкурс на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу.

Прадмет конкурсу – аказанне медыка-сацыяльнай дапамогі і сацыяльна-бытавых паслуг непрацаздольным людзям, старэйшым за 18 гадоў.

Ускрыюць канверты з конкурснымі прапановамі 1 сакавіка ў 16:30 па адрасе:  Вілейка, вуліца Піянерская, 32а.

Недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям выдадуць субсідыі на аказанне сацыяльных паслуг і праектаў.