У Мядзельскім раёне за атрыманне хабару затрымалі начальніка ўчастка электра-мантажных работ аднаго з прадпрыемстваў. Па сабраных звестках мужчына за незаконнае ўзнагароджанне аказваў заступніцтва ў працоўнай дзейнасці аднаму з работнікаў. Цэны на паслугі былі параўнальна невялікімі, аднак мяркуюць, што гаворка ідзе пра рэгулярныя выплаты.

55-гадовага начальніка затрымалі днём 6 лютага недалёка ад дома № 25 па вуліцы Вяршылы ў Мядзеле неўзабаве пасля атрымання загадзя абумоўленай сумы.

100 рублёў прызначаліся за вырашэнне пытанняў, звязаных з працоўнай дзейнасцю аднаго з работнікаў.

Начальнік участка вызначаў работнікаў, з якімі ў далейшым заключалі дагаворныя адносіны. З сабраных матэрыялаў вынікае, што ў час прыняцця рашэння аб працягу дамовы падраду, па меншай меры, з адным са спецыялістаў гаворка ішла аб незаконнай узнагародзе.

Сумніўнасць сітуацыі была звязана з тым, што гэты канкрэтны спецыяліст ужо меў пастаяннае месца працы ў іншай арганізацыі. Натуральна, у сувязі з сумяшчэннем неаднаразова ўзнікалі праблемныя моманты па арганізацыі яго дзейнасці на не асноўным месцы працы, у тым ліку звязаныя з інтэрваламі працоўнага часу і прадастаўленнем аплатных адгулаў.

Акрамя таго, былі пытанні па налічэнні зарплаты работнікам. Па наяўнай інфармацыі, фігурант непасрэдна ўплываў на тое, каб менавіта патрэбнаму чалавеку выдавалі вялікія сумы, у параўнанні з калегамі. Мяркуюць, што частка завышэнняў і павінна была сыходзіць начальніку за заступніцтва.

У цяперашні час супрацоўнікі аддзела барацьбы з эканамічнай злачыннасцю працягваюць пільна вывучаць асаблівасці працоўных адносін паміж начальнікам і работнікамі. Ёсць падставы меркаваць, што незаконнае заступніцтва было пастаўлена на сістэмную аснову.

Пасля затрымання фігуранта змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.