Супрацоўнікі заапарка горада Харбін, што ў Кітаі, сутыкнуліся з незвычайнай праблемай – патаўсцелі амурскія тыгры.

Адзначаецца, што для таго, каб перажыць зіму тыграм павялічылі рацыён харчавання ў два разы.

У натуральных умовах перад зімой тлушчавая праслойка амурскіх тыграў вырастае да пяці сантыметраў, але ў дадзеным выпадку супрацоўнікі заапарка перастараліся, а абаронцы жывёл выказалі свае апасенні з нагоды таго, што гэта можа шкодна адбіцца на здароўі драпежнікаў.

У той жа час супрацоўнікі абяцаюць, што да вясны тыграў прывядуць у норму, аднак прыкметна распаўнелы жывёлы сталі вельмі папулярнымі ў наведвальнікаў заапарка.