Трагічны выпадак адбыўся каля 18:30 у панядзелак, 6 лютага.

Як расказаў “Рэгіянальнай газеце” старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч, 64-гадовы мужчына зайшоў у аўтобус №4 на прыпынку “Птушка”. Яму стала кепска. Выклікалі “хуткую дапамогу”, але медыкам заставалася толькі канстатаваць смерць.

Мужчына працаваў вартаўніком, ехаў на працу. 

Ён меў сардэчную хваробу. Папярэдняя справаздача ўскрыцця тлумачыць смерць вострай сардэчнай недастатковасцю.

У час здарэння загінулы быў цвярозы.

Следчыя апыталі кіроўцу, кандуктара, сваякоў. Матэрыялы справы разглядае Следчы камітэт.

Як нам паведамілі чытачы, мужчына купіў білет, затым яму стала кепска.