Як распавёў намеснік начальніка Рэчыцкага раённага аддзела Следчага камітэта Канстанцін Сакір, устаноўлена, што маці працірала на кухні вокны, ён жа схапіў адкрытую бутэльку са шклоачышчальнікам і перакуліў на сябе, частка патрапіла на грудзі, твар і рот.

– Сям’я нармальная, усяго ў іх трое дзяцей, на ўліку не знаходзяцца, – адзначыў таксама Канстанцін Сакір. – З прычыны стабільнага стану, дзіця накіраванае ў Гомельскую абласную бальніцу, дзе цалкам абследавана. На шчасце, сур’ёзных парушэнняў не выяўлена.