У 2013 годзе Паліначка нарадзілася здаровым дзіцём. Яна была жыццярадаснай, ласкавай і ўсмешлівай. Мы не маглі на яе нарадавацца. Наша лялечка, наша разумнічка і наша жыццё.

Але раптам заўсёды ўсмешлівая наша дзяўчынка стала згасаць на вачах. У канцы мая 2016 года яна стала больш скардзіцца на болі ў жываце, амаль нічога не есці. Яе пачало ванітаваць да двух разоў на дзень. Дзяўчынка стала шмат спаць.

З такімі сімптомамі мы трапілі ў гарадскую бальніцу, затым у раённую ў Гродне. А ўжо адтуль экстрана – у дзіцячы анкацэнтр у Бараўлянах з жудасным дыягназам “нейрабластома з паразай левага наднырачніка, костак чэрапа, касцявога мозгу 4 ступені”.

За гэты кароткі, але вельмі складаны і цяжкі прамежак часу Паліна мужна прайшла шэсць блокаў высокадозной хіміятэрапіі, аперацыю па выдаленні пухліны. Устойліва вынесла балючыя працэдуры і шматлікія аналізы.

Поліначка прайшла дзве працэдуры ў Маскве. Там нас узрадавалі, што ўсе метастазы сышлі. Гэта вельмі добры вынік.

Таксама Паліна прайшла MIBG-тэрапію ў Москве. Цяпер яна знаходзіцца на трансплантацыі ствалавых клетак.

В Беларусі, як і ў многіх іншых краінах, лячэнне нейрабластомы заканчваецца пасля праходжання дзіцём прамянёвай тэрапіі. Аднак медыцына не стаіць на месцы, і ў некаторых клініках свету ўжо з’явілася магчымасць далейшага лячэння нейрабластомы 4 стадыі, а менавіта – імунатэрапія (лячэнне антыцяламі).

У Маскве бацькоў Паліны ўзрадавалі тым, што што ўсе метастазы сышлі. Фота забяспечана Вольгай Амельчанкай

У Маскве бацькоў Паліны ўзрадавалі тым, што што ўсе метастазы сышлі. Фота забяспечана Вольгай Амельчанкай

Прэпараты імунатэрапіі дзейнічаюць, забіваючы адзінкавыя ракавыя клеткі, тыя, што засталіся ў арганізме пасля асноўнага лячэння, і прадухіляюць рэцыдыў. Клінічныя выпрабаванні, праведзеныя ў клініках ЗША і Еўропы, даказалі эфектыўнасць імунатэрапіі. Аднак для многіх гэты від лячэння па-ранейшаму застаецца недаступным па прычыне вельмі высокага кошту.

Просім вас дапамагчы ў зборы сродкаў на імунатэрапію, якая будзе праходзіць у Ізраілі ў клініцы Шнайдэр.

Падтрымайце мары маленькай дзяўчынкі пра тое, каб аднойчы яна змагла спазнаць усе радасці жыцця.

 Мы будзем вельмі ўдзячныя любой пасільнай дапамозе і ўвазе. Мы ёсць у сацыяльных сетках: https://ok.ru/sosomelche, https://vk.com/spasti_poliu. Тэлефон МТС Вольгі, мамы Паліны: 8(033) 6227463.

Як можна дапамагчы

Рэквізіты дабрачынных рахункаў адкрытыя ў філіяле 413 – горад Ліда, вул. Савецкая, 10; УНП 500191715; МФО 152101696.

Беларускія рублі – транзітны рахунак 3819382104109 на дабрачынны рахунак 000093 у аддзяленні 413/7.

Долары ЗША – транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000097 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы.

Еўра – транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000032 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы

Расійскія рублі – транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000032 аддзяленні 413/7, бестэрміновы.

Назначэнне пляцяжу: для залічэння сродкаў на дабрачынны рахунак на імя Амельчанкі Сяргея Уладзіміравіча для лячэння дачкі Паліны. https://belarusbank.by/ru/30394/blagotvoritelnost/3840.

Электронныя кашалькі: QIWI-кашалёк: +79835288204

Паштовыя пераводы: Гродненская вобласць, г. Ліда, вуліца Гастэлы, 67/18, індэкс 231292 Амельчанка Сяргей Уладзіміравіч (бацька Паліны).

Перавод на карту БЕЛАРУСБАНКА: 9112 0001 6967 4724. Тэрмін дзеення 11/21. Аформлена на бацьку Паліны Амельчанку Сяргея Уладзіміравіча.

Easy Pay кашалёк: толькі ў беларускіх рублях №29965771.

МТС (толькі для Беларусі) +375 29 204 68 88 аформлены на Амельчанку Сяргей Уладзіміравіча.