У ноч з суботы на нядзелю ў трымальнікаў пластыкавых картак некаторых банкаў могуць узнікнуць праблемы пры зняцці наяўных і аплаце тавараў і паслуг, піша FINANCE.TUT.BY

Збоі магчымыя з 2.00 да 6.00 12 лютага з-за тэхналагічных работ працэсінгавага цэнтра “па мадэрнізацыі комплексу апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу”.

Падчас тэхналагічных работ могуць узнікнуць кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплекса працэсінгавага цэнтра.

– У названы прамежак часу таксама магчымыя перабоі ў прадастаўленні паслуг па ідэнтыфікацыі кашалькоў “Яндэкс.Грошы”,  заказ новай карты да існуючага рахунку, інтэрнэт-крама манет і сэрвіс СМС-абвесткі”, – паведамляецца на сайце БПС-Збербанка.

Пра магчымыя перабоі ў працы картак паведамілі Белінвестбанк, Беларусбанк, Парытэтбанк, БПБ-Ашчадбанк, Беларускі народны банк, РРБ-Банк, Франсабанк.