16 лютага ў Вілейскім каледжы адбудзецца відовішчнае кулінарнае шоў “Дзень Судака”.
Сёлета ў каледжы адкрываецца рыбны рэстаран. “Асноўнай яго тэмай” стане Судак.
На шоў выберуць высакакласных повараў для працы ў гэтым рэстаране. Лепшыя маладыя кухары Вілейскага каледжа будуць змагацца за месца, здзіўляючы сваімі ведамі ў галіне кухарскага мастацтва і прыгатавання рыбы. Толькі абраныя прыгатуюць з судака самыя смачныя стравы.
Пераможцы шоў стануць удзельнікамі супербрыгады кухараў рыбнага рэстарана.
Госці стануць удзельнікамі шоў, паспытаюць рыбныя смачнасці і атрымаюць арыгінальныя сувеніры.
Пра гэта расказала педагог-арганізатар каледжа Святлана Мацукевіч.