– Мінулагодняе рашэнне адмовіцца ад такіх здымкаў было памылкай, – сказаў дырэктар выдання Купер Хэфнэр. Акрамя аголеных мадэляў, чытачы знойдуць у часопісе таксама палітычныя жарты ды артыкулы пра жаночую сэксуальнасць.

У першым вясновым нумары на вокладцы будзе мадэль Элізабэт Элам, аголеная да пояса, з надпісам: “Аголенасць – гэта нармальна”. Часопіс ужо апублікаваў фотаздымак вокладкі ў сваім Інстаграме.

Мэрлін Манро на вокладцы часопіса 1953 года. Фота playboy.

Мэрлін Манро на вокладцы часопіса 1953 года. Фота playboy.

Рашэнне адмовіцца ад фотаздымкаў “ню” рэдакцыя вырашыла ў кастрычніку 2015 года з тае прычыны, што, маўляў, “цяпер чалавек адным клікам можа атрымаць доступ да любога сэксуальнага акту, які мы сабе толькі можам уявіць”.

Мэдыя-аналітыкі тады крытыкавалі гэты крок Плэйбоя, зазначаючы, што ён страціць індывідуальнасьць.

У часопісе на працягу 60 гадоў з’яўляліся фотаздымкі аголеных зорак – такіх, як Мэрлін Манро, Мадона, Памэла Андэрсан. Летась старонкі Плэйбоя запоўнілі фота апранутых жанчын у заваблівых позах, сярод іх і мусульманка ў хіджабе.