Беларускі пэн-цэнтр абвясціў поўны спіс літаратурнай прэміі “Дэбют”. Удзельнічаць можна ў намінацыях “паэзія”, “проза”, “пераклад”.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.

Прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча заснаваў у 2010 годзе Беларускі ПЭН-цэнтр, дабрачынны фонд “Вяртанне” і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Сёлета ў спісе ўдзельнікаў у намінацыі “проза” – маладзечанец Уладзімір Садоўскі і яго кніга “1813” і ўраджэнец Вілейкі Андрэй Дзічэнка з кнігай “Сонечны чалавек”. Сярод паэтаў – маладзечанка Марыя Бельская. Летась выйшаў яе першы паэтычны зборнік “Таямніца”, які і ўдзельнічае ў конкурсе.

Марыя Бельская. Фота Аксаны Ярашонак.

Марыя Бельская. Фота Аксаны Ярашонак.

Андрэй Дзічэнка. Фота з архіва пісьменніка.

Андрэй Дзічэнка. Фота з архіва пісьменніка.

Уладзімір Садоўскі. 1glava.by.

Уладзімір Садоўскі. 1glava.by.