У аддзеле Следчага камітэта Бялыніцкага раёна ў дачыненні да мясцовай жыхаркі распачалі крымінальную справу па артыкуле «забойства», паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

15 лютага аб сварцы дзвюх жанчын паведамілі  ў міліцыю суседзі. У двары прыватнага дома ў Бялынічах чуліся крыкі і заклікі аб дапамозе.

На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група, якая пабачыла дзвюх жанчын 73 і 46 гадоў са шматлікімі колата-рэзанымі раненнямі.

Жанчын шпіталізавалі ў райбальніцу, дзе маладзейшая з іх памерла. Гэта былі свякроў і нявестка.

Адбылася сварка, падчас якой яны нанеслі адзін адной нажавыя раненні.

Па крымінальнай справе прызначылі шэраг экспертыз. Матыў злачынства высвятляюць.