У Расіі запусцілі ў вытворчасць мастацкі фільм “Майсей Коля” пра Мікалая Кісялёва, які выратаваў 218 яўрэяў з Даўгінава.

Што зачапіла стваральнікаў у гісторыі Кісялёва, як працавалі над сцэнарыем і ці будуць здымаць каля Даўгінава. Пра гэта чытайце ў нумары “Рэгіянальнай газеты” за пятніцу, 17 лютага.

Даведка “РГ”

Да лета 1942 года з пяці тысяч яўрэяў з даўгінаўскага гета ў жывых засталося толькі 278. Гэта былі ў асноўным старыя, жанчыны і дзеці. Выратаваў 218 з іх партызан Мікалай Кісялёў, які вывеў яўрэяў за лінію фронту. Ад канца жніўня па кастрычнік па акупаванай тэрыторыі людзі прайшлі больш за 1500 кіламетраў.

Відэапрэзентацыя праекта “Майсей Коля” кінакампаніі “Альба Фільм”