Адзінота негатыўна ўплывае не толькі на псіхалагічнае, але і на фізічнае здароўе чалавека, паведамілі навукоўцы.

Па словах псіхолагаў, гэта даказваюць розныя эксперыменты і назіранні за тым, якія метамарфозы адбываюцца са зняволенымі, якія на працягу доўгага часу пазбаўленыя якіх-небудзь кантактаў з іншымі людзьмі.

Спецыялісты прыйшлі да высновы, што доўгая ізаляцыя дрэнна ўплывае не толькі на псіхалагічнае здароўе, выклікаючы галюцынацыі, але і на фізічны стан.

Адзначаюць, што доўгая адсутнасць кантактаў з людзьмі, выклікае павышэнне ціску, памяншае ўстойлівасць да інфекцый.

Акрамя гэтага, у ізаляваных людзей павышаная рызыка развіцця хваробы Альцгеймера, гарманальнага дысбалансу і запаленчых працэсаў у арганізме.