Да канца 2017 года да праекта “Электронная школа” далучацца ўстановы адукацыі Маладзечанскага раёна.

Пра гэта 17 лютага паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак на выніковай калегіі ведамства, перадае БелТА.

У “Электронны журнал” могуць заходзіць і настаўнікі, і дзеці, і бацькі. Для кожнага – свой інтэрфейс.

Настаўнік упісвае тэму ўрока і дамашняе заданне адзін раз на сваім баку, і заданне з’яўляецца ў электронных дзённіках ўсяго класа.