Ураджэнец Мядзела Аляксей Жолнер за некалькі дзён пасля таго, як 13 лютага выклаў у сеткі відэазапіс працэсу вырабу аргана з паперы, – прычым дзеючага аргана, – атрымаў сотні лістоў з просьбамі аб падрабязнасцях.

Сам майстар кажа, што гэта не рэкорд. Тры гады таму яго відэа з працэсам вырабу папяровага рухавіка набрала больш за тры мільёны праглядаў, паведамляе catholic.by.

“Я не вынаходнік, я проста цікаўлюся мадэляваннем”, – кажа Аляксей, успамінаючы, што першыя ўрокі атрымаў дзякуючы часопісу “Юны тэхнік”.

У дзяцінстве ён іграў на акардэоне ў Мядзельскай музычнай школе і аднойчы з яе калектывам трапіў у нарачанскі касцёл: “Ездзілі паглядзець, як выглядае арган, з чаго складаецца”.

“Гісторыя з папулярнасцю майго відэа здарылася раптоўна, –  прызнаецца Аляксей. –  Выкладваў толькі для дэманстрацыі такім жа аматарам, як і я. Але раптоўна за адну ноч відэа набірала вялікую колькасць праглядаў”.

Відэа з канала  Aliaksei Zholner на Youtube