– Малеча з’явілася на свет 14 лютага, таму мы назвалі яго Валянцінам. Нованароджаны і мама пачуваюцца добра, – адзначыла метадыст асветніцкага аддзела заапарка Наталля Мыслейка. – Гэта ўжо другое дзіця ў самца Ціба і самкі Чыгі.

Паводле слоў спецыяліста, пару якаў часова падзялілі: Ціб застаўся ў вальеры, а Чыгу з Валянцінам перавялі ў зацішны, абаронены ад ветру домік.

Радзіма яка – Тыбет. Вага дарослай жывёлы дасягае 900 кілаграм, даўжыня рагоў – 90 сантыметраў. На карку – невялікі горб. Поўсць доўгая і вельмі густая.