– Тэмпература будзе вышэй за кліматычную норму і будзе адпавядаць сакавіку, – патлумачыла Святлана Рыбакова.
21 лютага ў многіх раёнах пройдзе мокры снег і дождж, больш інтэнсіўныя ападкі чакаюцца ноччу па Віцебскай вобласці. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёвым захадзе чакаецца моцны парывісты вецер.
У сераду, 22 лютага, на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, які днём па захадзе будзе пераходзіць у дождж. Чакаецца слабы галалёд, на асобных участках галалёдзіца. Днём па захадзе краіны захаваецца парывісты вецер.
У чацвер, 23 лютага, у многіх раёнах дождж, мокры снег, ноччу і раніцай – слабы галалёд. На большай частцы тэрыторыі зноў моцны парывісты вецер.
У пятніцу, 24 лютага, захаваецца няўстойлівае цёплае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі мокры снег, дождж, у асобных раёнах слабы туман, галалёд.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
21 лютага |
ад +2 да +8 |
ад -1 да +4 |
22 лютага |
ад -2 да +4, па паўднёвым захадзе да +6 |
ад -4 да +2, па Віцебскай вобласці пры праясненнях паветра астудзіцца да -6 |
23 лютага |
ад 0 да +6 |
ад -4 па паўночным усходзе да +4 па паўднёвым захадзе краіны |
24 лютага |
ад +1 да +7, па поўдні краіны слупок тэрмометра паднімецца ад +8 да +10 |
ад -3 да +4 |