Не так даўно дзяўчынка Юля прыйшла дамоў са школы і расказала такую гісторыю.

А ў нас сёння беларускую мову не наша настаўніца вяла. Але, напэўна, яна не настаўніца беларускай мовы, бо мне казала: “Садзіся, Юля. Очынь добра адказала”.

Я падумала, што гэта настаўніца рускай мовы. Бо пасля яна сказала: “А давайте, дети, будем разговаривать по-русски. Так “удабнее” . Але пасля “удабнее” я падумала, што яна ўвогуле не настаўніца.