І гэта гісторыя таксама здарылася на Вілейшчыне.
Малады салдат Іван Іваноў з Разанскай вобласці пасля Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў Беларусі. І прыйшоў наймацца на працу да аднаго гаспадара.
Гаспадар запрасіў салдата ў хату, агледзеў яго і пытаецца:
– А ці ўмееш ты, хлопец, араць?
Іван неяк дзіўна паглядзеў на гаспадара і спытаў:
– Што, прама ў хаце?