Анлайн-перакладчыкі дапамагаюць нам эканоміць час. Выразаў кавалак рускага тэксту, закінуў у руска-беларускі перакладчык – і забірай гатовы беларускі тэкст.

Але досвед карыстання такімі рэчамі навучыў пільна правяраць тое, што наперакладаў гугл.

Мяркуем, што ведаюць пра гэта не ўсе вытворцы. Бо неяк наша калега купіла пячэнне, у складзе якога былі… вавёркі.

Так-так. Анлайн-перакладчык не разбіраецца, дзе стаіць націск. Вось і пераклаў рускае слова “белки” ў значэнні рэчыва не як “бялкі”, а як “вавёркі”.