Алена была сведкай на вяселлі ў сяброўкі.
На ўрачыстай цырымоніі ў ЗАГСе жанчына-рэгістратарка запрасіла дзяўчыну падысці да стала:
– А цяпер, сведка, падыдзіце, калі ласка, да стала і пастаўце свой подпіс.
Сведка не зварухнулася. “Ідзі, ідзі,” – пачалі штурхаць госці Алену.
– А чаго я пайду, – не разумее дзяўчына, – Я ж – Лена. А яна нейкую Светку запрашае.