Ізноў Вілейшчына. Вялікая Айчынная вайна.

У хату ўскоквае рускі салдат. Бачыць на стале міску з маслам. Падыходзіць, бярэ лыжку і проста з міскі пачынае есці масла. І кажа:

– Какое вкусное пюре!

Гаспадар-беларус ні разу не чуў пра такую дзіўную страву. Але дакладна ведае, што ў місцы ніякае не “пюре”, а звычайнае масла.

– Што ты робіш? крычыць ён нечаканаму госцю. Гэта ж масла!

Масло таким не бывает. Масло жидкое, – адказвае салдат, даядаючы “пюре”.