У аўтабіяграфічнай кнізе “Знакі прыпынку” Уладзімір Някляеў згадвае такі эпізод.

Пісьменнік Уладзімір Караткевіч часта ўжываў слова “прыўкрасна”.

Неяк калегі спыталі ў Караткевіча: навошта па-беларуску казаць “прыўкрасна”. Гэта ж “калька” з рускай мовы, прычым не самая лепшая. Караткевіч падумаў і адказаў:

– А што, хіба кепска? Па-мойму, прыўкрасна.