Тры чвэрці мужчынскага насельніцтва рэспублікі – гараджане. Кожны пяты мужчына жыве ў Мінску.

Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын складае 37 гадоў. Прычым мужчыны, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, старэйшыя за мужчын-гараджан.

У агульнай колькасці мужчын 65 працэнтаў знаходзяцца ў працаздольным узросце, 16 працэнтаў – старэйшыя за працаздольны, кожны пяты – ва ўзросце малодшым за працаздольны. Сярод занятых у эканоміцы рэспублікі мужчыны складаюць 49,3 працэнта. Традыцыйна пераважна мужчынскімі з’яўляюцца такія віды эканамічнай дзейнасці, як прамысловасць, будаўніцтва і транспарт.

У 2016 годзе шлюб заключылі 64,5 тысячы мужчын, пры гэтым упершыню стварылі сем’і 46,1 тысяч мужчын. Стварэнню сям’і мужчыны аддаюць перавагу ва ўзросце 20-29 гадоў. Прычым кожны трэці мужчына, які заключыў шлюб у мінулым годзе, знаходзіўся ва ўзросце 25-29 гадоў, кожны чацвёрты — ва ўзросце 20-24 гады.

23 лютага адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень многімі ўспрымаецца таксама як свята мужчын.

У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі на працягу доўгага перыяду часу ўдзельная вага мужчын застаецца нязменнай – 46,6 працэнта.