–  Спецыяльны батальён па ахове асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спецыяльных грузаў перасяліўся на месца пастаяннай дыслакацыі для аховы БелАЭС і працягвае фарміраванне, – сказаў Караеў.

Камандуючы ўдакладніў, што непасрэдна да аховы станцыі вайскоўцы пяройдуць за паўгода да дастаўкі на аб’ект ядзернага паліва.

Ён паведаміў, што ў батальён ўжо набралі спецыяльна падрыхтаваных салдат кантрактнай службы, афіцэраў і прапаршчыкаў. “Пакуль мы не спяшаемся прымаць на аб’ект салдат тэрміновай службы, бо баявой працы для іх няма”, – сказаў Караеў.