21 лютага мы зладзілі конкурс да Дня роднай мовы. З дзесяці прапанаваных гісторый пра мову ўзялі словы “малпа”, “араць”, “масла”, “патрыёт”, “прыўкрасны”. З гэтымі словамі чытачам прапанавалі скласці сказ. Адна з чытачак удакладніла: “А вы гэты конкурс псіхіятару паказвалі?”

У конкурсе паўдзельнічалі жыхаркі з Маладзечна і Вілейкі. А лепшым сказам, на думку рэдакцыі, стаў сказ Вольгі Жарскай. Прапануем яго вам.

Самаўпэўненая МАЛПА вырашыла ўзрошчваць бананы, таму купіла беларускі трактар, бо была ПАТРЫЁТАМ ПРЫЎКРАСНАЙ рэспублікі, і пачала АРАЦЬ зямлю пад пасевы, але ў трактара адваліўся плуг і пацякло МАСЛА.

Мы чакаем Вольгу ў рэдакцыю, дзе ўручым нашу фірмовую майку.