Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі 25 лютага з-за галалёдзіцы і моцнага ветру, паведамілі ў Гідрамеце.

У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёва-ўсходняй частцы, днём на значнай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег.

Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі на дарогах будзе галалёдзіца.

Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 6-11 м/с, з парывамі да 14 м/с, днём на большай частцы тэрыторыі магчымы парывы да 15-17 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, днём – ад мінус 3 да плюс 3.

“Наша ніва”.