Вілейшчына – мясціна, якая гістарычна ўваходзіла ў больш вялікі і старажытны рэгіён, што ахопліваў у часы ВКЛ Віленскае ваяводства. Пра гісторыю краю распавядае чарговы выпуск гадавіка “Вілейскі павет”, які выйшаў пра падтрымцы фонду “Вяртанне”. Укладальнікі – віляйчане Дзяніс Канецкі і Сяргей Макарэвіч.

На старонках зацікаўлены чытач знойдзе даследаванні пра мястэчка Ілья, даўгінаўскі тэатр, рыбалку на Вяллі.

Сяргей Ганчар распавядае пра вілейскага фотамайстра Берку Бермана, яго творчасць, сям’ю і трагічны лёс. А Валеры Калясінскі знаёміць з архівам яшчэ аднаго фатографа і вайскоўца – Антона Сальвука.

Успамінамі пра сябе і свае родныя мясціны дзеляцца паэтка Клаўдзія Дубовік і Уладзімір Папковіч, паэт, перакладчык, выкладчык Віцебскага ўніверсітэта, колішні выпускнік ільянскай школы.

Пра мастака Уладзіслава Страмінскага расказвае старшы навуковы супрацоўнік вілейскага музея Вольга Коласава і дачка мастака Ніка Страмінская.

У рубрыцы “Кніжная паліца” чытач па традыцыі пазнаёміцца з кнігамі вілейскіх творцаў, якія выйшлі  летась.

Сяргей Макарэвіч на кніжнай выставе. Фота Аксаны Ярашонак.

Сяргей Макарэвіч на кніжнай выставе. Фота Аксаны Ярашонак.