“Рэгіянальная газета” сёлета паўтарае конкурс для школьнікаў, падобны на які праводзіла летась.
Удзельнічаць у ім могуць вучні школ і гімназій рэгіёна, у якім выходзіць “РГ”: Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага, Валожынскага, Вілейскага, Мядзельскага і Маладзечанскага раёнаў.
Вучні могуць даслаць эсэ на скрыню regionnews@rh.by або па пошце на адрас: Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68-а, “Рэгіянальная газета”. На пісьме зрабіце пазнаку “Конкурс эсэ”.
Эсэ павінны быць напісаныя на беларускай мове на адну з тэм на выбар: “Як бы я правёў тыдзень на бязлюдным востраве”, “Якую рэч трэба вынайсці”, “Як я магу зарабіць мільён”, “Якім павінна быць першае спатканне”, “Дзень, калі я закончу школу” ці “Маё любімае беларускае слова”.
Паспяшайцеся, апошні дзень прыёму эсэ – 13 сакавіка.
У лісце разам з эсэ пазначце:
- імя і прозвішча
- клас і школу
- населены пункт
- нумар тэлефона свой ці бацькоў (дамашні ці мабільны)
- імя, імя па бацьку і прозвішча класнага кіраўніка або настаўніка беларускай мовы і літаратуры (рабочы або мабільны)
- некалькі сказаў пра сябе – захапленні, мары, справы ў школе.
Усе дасланыя эсэ пройдуць папярэдні адбор рэдакцыі.
Работы з вытрыманымі патрабаваннямі, якія прайшлі адбор, мы размесцім на нашым сайце rh.by. Сярод іх анлайн-галасаваннем чытачоў адбяром працы, якія пройдуць у фінальны этап. Галасаванне будзе доўжыцца ад 16 да 20 сакавіка.
Фінал конкурсу правядзём у рэдакцыі. На ім могуць прысутнічаць удзельнікі. Сярод фіналістаў пераможцу вызначыць латарэя. Дату фіналу абвесцім пазней.
Рэдакцыя можа выключыць работу з конкурсу ў выпадках нядобрасумленнасці ўдзельніка.
Жадаем поспеху!