Паблізу вёскі Жабічы, паднімаючыся на горку, кіроўца не ўлічыў ўмовы надвор’я і дарожныя ўмовы. Не справіўшыся з кіраваннем, аўтобус занесла, ён з’ехаў на левую па ходзе руху абочыну і перакуліўся на дзверы. Для вызвалення пасажыраў спатрэбілася дапамога МНС. Бліжэйшымі апынуліся выратавальнікі вёскі Карпавічы.

У выніку ДТЗ з-за моцных парэзаў шклом аднаго з пасажыраў шпіталізавалі. Астатнія абышліся лёгкімі парэзамі.

Па дадзеных ДАІ Мінскай вобласці, піша сайт abw.by, за рулём маршрутнага аўтобуса знаходзіўся жыхар Вілейскага раёна, 1956 года нараджэння. Па папярэдняй інфармацыі ў яго нязначныя пашкоджанні, вадзіцель таксама быў шпіталізаваны.