Летась вы з’ездзілі на мора, у іншую краіну або пакаталіся па Беларусі ці рэгіёне? Вы можаце за гэта яшчэ і падарунак атрымаць!

Раскажыце, куды і з кім вы ездзілі, чым вас уразіла падарожжа. Што смешнага з вамі адбылося і якія стравы сталі кулінарным адкрыццём? Дайце парады тым, хто сёлета адправіцца ў вандроўку вашым шляхам. Прыкладзіце 2-3 фота, раскажыце, у які бюджэт можна ўкласціся пры такім адпачынку.

Дасылайце аповеды на скрыню regionnews@rh.by да 13 сакавіка.

У тэме ліста абавязкова пазначце “Конкурс пра адпачынак”.

У лісце пазначце:

  •  імя і прозвішча
  •  населены пункт, у якім жывяце
  •  мабільны нумар тэлефона
  •  род заняткаў
  •  з кім ездзілі
  •  у якіх месцах пабывалі падчас падарожжа
  •  у які бюджэт уклаліся і прыкладна як яго размеркавалі.

Рэдакцыя правядзе папярэдні адбор апавяданняў пра адпачынак. Тыя працы, якія мы прымем да конкурсу, будуць размешчаныя на сайце rh.by. Сярод іх галасаваннем чытачы абяруць фіналістаў. Галасаванне будзе працаваць ад 18 да 22 сакавіка.

Затым сярод фіналістаў мы абяром пераможцу праз латарэю. ­Удзельнікі конкурсу змогуць прысутнічаць на розыгрышы.

Пераможца атрымае фотаапарат, які спатрэбіцца ў далейшых падарожжах. Ён не толькі зафіксуе важныя моманты, але і адразу раздрукуе фота.

Рэдакцыя можа выключыць удзельніка з конкурсу ў выпадках яго нядобрасумленнасці.