– Першы раз я ўбачыў бусла восенню на тэрыторыі прадпрыемства, дзе я працую. Ніхто не ведае, як ён трапіў да нас, тэрыторыя агароджаная. Сам на поўдзень паляцець малады бусел не змог, паранены, мабыць, нешта з крылом здарылася. Сталі работнікі падкормліваць яго. Звярталіся ў розныя інстанцыі, каб дапамаглі, але безвынікова, – кажа маладзечанец Іосіф, які даў прытулак буслу на зіму.

– Спачатку бусел жыў у хляве, а калі стаў мароз – зрабіў загончык ў склепе пад домам, там і жыве. Кормім свежамарожанай рыбай, мяса-касцяным кормам для жывёл, вада ўвесь час стаіць. Кожны дзень мяняю яе, – распавядае гаспадар.

Выпусціць бусла на прыроду Іосіф плануе з прыходам цяпла.