На трасе ў Маладзечанскім раёне мікрааўтобус збіў пешахода, паведамілі БелТА ва УДАІ МУС.
Аварыя здарылася 25 лютага ў 20:50 паблізу вёскі Сасновы Бор. 24-гадовы кіроўца мікрааўтобуса “Фольксваген Транспарцёр” ехаў у бок Маладзечна.
На 78-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач ён збіў 62-гадовага жыхара аграгарадка Дакудава Крупскага раёна, які пераходзіў дарогу.
Пешаход быў без флікера. У выніку ДТЗ ён загінуў.