Дзве вытворчасці знайшлі ў мінулую пятніцу ў Маладзечанскім раёне. Спачатку ў хлеве непрацуючага 25-гадовага жыхара вёскі Маліноўшчына міліцыянеры знайшлі 3,5 тоны брагі і самагонны апарат.

Затым пры аглядзе аўтамашыны “Фальксваген-Транспарцёр” знайшлі 660 літраў гатовага прадукту. Раней міліцыі трапляў не толькі малады чалавек, але і яго бацька з нагоды вырабу самапальнага алкаголю.

Пасля ў адным з дамоў у вёскі Цівідаўка Маладзечанскага раёна ў пенсіянеркі знайшлі і канфіскавалі 5 тон брагі і 20 літраў сурагату. Вытворчасць размяшчалася далей ад чужых вачэй – на другім паверсе гаспадарчай пабудовы. Інфармацыя аб працы гэтага міні-завода ўчастковаму інспектару паступіла ад мясцовых жыхароў. Раней пенсіянерка праваахоўнікам не траплялася.

У нядзелю супрацоўнікі Вілейскага РАУС у ходзе праверкі інфармацыі выбывалі ў вёску Катлоўку. Там самагонны цэх арганізаваў 43-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Канфіскавалі 3 тоны брагі. Для дэмантажу апарата прыцягвалі спецыяльную тэхніку. Вытворчасць размяшчалася ў гаспадарчай пабудове з саламянымі сценамі. Улічвалася эканамічнасць, хуткасць пабудовы і магчымасць захавання цяпла. Адпрацаваную брагу вясковец выкарыстаў як корм хатнім жывёлам.

Толькі за студзень гэтага года супрацоўнікі міліцыі Мінскай вобласці да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам алкаголю, прыцягнулі больш за 200 грамадзян.

У большасці выпадкаў інфармацыя пра самагоншчыкаў паступала участковым інспектарам ад мясцовых жыхароў.

У сувязі з гэтым, упраўленне аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінскага аблвыканкама падкрэслівае сваю зацікаўленасць ва ўзаемадзеянні з насельніцтвам у дадзеным пытанні. Любая інфармацыя аб незаконным абароце спіртнога і далей будзе аператыўна правярацца.