Людас Румбуціс, якому цяпер 61 год, сваю гульнявую кар’еру пачаў у 1974 годзе ў віленскім “Жальгірысе”, а ў наступным годзе перайшоў у мінскае “Дынама” і стаў у яго складзе чэмпіёнам (1982) і бронзавым прызёрам (1983) чэмпіянату Савецкага Саюза.

Трэнерскую кар’еру новы настаўнік беларускай “маладзёжкі” пачынаў у мінскай “Змена”, потым працаваў у брэсцкім і мінскім “Дынама”, “Маладзечна”, бабруйскай “Белшыне”, гродзенскім “Нёмане”, мінскім “Партызане” і “Дарыдзе”.

У гэтым сезоне новым падапечным Людаса Румбуціса трэба будзе стартаваць у адборачным турніры маладзёжнага чэмпіянату Еўропы-2019. Беларусы выступяць у 1-й кваліфікацыйнай групе разам з футбалістамі Харватыі, Чэхіі, Грэцыі, Малдовы і Сан-Марына.